Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
30.06.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 чэрвеня 2020 года

Па стане на 30 чэрвеня на рэках басейнаў Заходняга Буга і Прыпяці захоўваецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-6 см за суткі, спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-15 см назіраецца на Віліі, Дняпры і Сожы, а на Заходняй Дзвіне, Нёмане і Бярэзіне адзначаюцца невялікія ваганні ўзроўняў вады.  
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і Сожы ў г.Крычаў.
Тэмпература вады складае ў рэках 18-26°С, вадаёмах 22-25°С. 
У бліжэйшыя дні на рэках краіны будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады. На Бярэзіне ў г.Бабруйск і Сожы ў г.Слаўгарад узроўні вады дасягнут адзнак, пры якіх узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў