Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
28.05.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 28 траўня 2019 года

Па стане на 28 траўня на рэках адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-10 см за суткі, толькі на рэках басейна Прыпяці захоўваецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 2-12 см.
На прытоку Прыпяці рацэ Гарынь каля в.М.Вікаравічы ўзровень вады перавышае небяспечную высокую адзнаку на 10 см, звесткі пра затапленне адсутнічаюць. На асобных прытоках Заходняга Буга і Прыпяці вада знаходзіцца на пойме.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, пры якіх узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 13-22°С.
У бліжэйшыя дні на большасці рэк будзе пераважаць спад узроўняў вады, у выніку чаго на Сожы каля г.Гомель узровень вады апусціцца ніжэй адзнакі, лімітуецца суднаходства, а на Бярэзіне ў г.Светлагорск узровень вады наблізіцца да яе.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў