Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
27.05.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 27 траўня 2019 года

Па стане на 27 траўня на рэках басейнаў Заходняга Буга і Прыпяці працягваецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-18 см, у выніку чаго на прытоку Прыпяці рацэ Гарынь у в.М.Вікаравічы ўзровень вады на 3 см перавысіў небяспечную высокую адзнаку, звесткі аб затапленнях адсутнічаюць. На прытоках Прыпяці рэках Стыр у в.Лапаціна, Гарынь у в.М.Вікаравічы, Случ у в.Ленін, Убарць у в.Краснабярэжжэ, канале Бычок у в.Азяраны і прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа вада знаходзіцца на пойме.
На астатніх рэках адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-14 см за суткі. На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, пры якіх узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 13-21°С.
У бліжэйшыя дні на большасці рэк будзе пераважаць спад узроўняў вады. На рэках басейнаў Заходняга Буга і Прыпяці захаваецца рост узроўняў вады, у выніку чаго на Прыпяці ў в.Чарнічы вада выйдзе на пойму, а на рацэ Лясная ў г.Камянец узровень вады наблізіцца да адзнакі выхаду вады на пойму.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў