Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
25.09.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 верасня 2019 года

У мінулы перыяд (21-24 верасня) на рэках адзначаліся ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння, у выніку чаго на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі лімітуючай суднаходства.  
Па стане на 25 верасня на рэках краіны назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-15 см. 
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах панізілася і складае 3,8-15°С. 
У бліжэйшыя дні на рэках будзе назірацца ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход, тэмпература вады будзе паніжацца. 

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў