Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
25.05.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 мая 2020 года

Па стане на 25 мая на большасці рэк краіны назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-9 см. Рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-5 см за суткі адзначаецца на Заходняй Дзвіне на ўчастку Сураж-Полацк, Прыпяці ў г.Пінск, а таксама некаторых малых рэках.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Нёмане ў г.Гродна, Бярэзіне ў г.Бабруйск і Сожы каля г.Слаўгарад.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 9,0-15°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Магілёў пагоршацца ўмовы для працы рачнога транспарту.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў