Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
24.05.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 24 траўня 2019 года

У мінулы перыяд (21-23 траўня) на Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады апусціліся ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства, а на прытоку Прыпяці рацэ Случ у В.Ленін вада выйшла на пойму.
Па стане на 24 траўня на рэках краіны назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-15 см за суткі. На прытоках Прыпяці рэках Стыр у в.Лапаціна, Убарць у в.Краснабярэжжэ і канале Бычок у в.Азяраны вада знаходзіцца на пойме.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 15-22°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады. На Дняпры ў г.Магілёў і Бярэзіне ў г.Бабруйск узроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства. На прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў каля в.Нямержа і прытоку Прыпяці рацэ Гарынь каля в.М.Вікаравічы ўзроўні вады перавысяць адзнаку выхаду вады на пойму, а на Прыпяці каля в.Чэрнічы і яе прытоку рацэ Цна каля в.Дзятлавічы ўзроўні вады наблізяцца да адзнак выхаду вады на пойму.

 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў