Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
25.06.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 24 чэрвеня 2020 года

 
У мінулы перыяд (20-24 чэрвеня) на рэках адзначаўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на Віліі ў в.Сцешыцы і прытоку Сожа рацэ Остер у в.Ходунь узроўні вады апусціліся ніжэй адзнак выхаду вады на пойму. На Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск пагоршыліся ўмовы для суднаходства, тут узровень вады апусціўся ніжэй небяспечнай нізкай адзнакі.
Па стане на 25 чэрвеня на большасці рэк краіны назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-16 см. На рэках басейнаў Заходняга Буга, Бярэзіны і Прыпяці пераважае рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-13 см за суткі. 
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск і Нёмане ў г.Гродна.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 17-25°С. 
У бліжэйшыя дні істотных змяненняў ва ўзровеннам і тэрмічным рэжымах рэк не чакаецца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў