Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
21.05.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 21 траўня 2018 года

 
У мінулы (16-20 траўня) перыяд на большасці рэк адзначаўся спад узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры каля г.Жлобін і г. Рэчыца, Прыпяці каля г.Мазыр і яе прытоку рацэ Случ каля в.Ленін пойменныя землі вызваліліся ад павадкавых вод.
У цяперашні час на рэках краіны назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-31 см.
Ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Дняпры каля г.Лоеў, Прыпяці каля в.Чэрнічы, яе прытоку рацэ Стыр у в.Лапаціна, а таксама на прытоку Сожа рацэ Іпуць у г.Добруш.
На Нёмане ў г.Гродна, Сожы каля г.Крычаў і г.Славгород ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 13-19 ° С.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады, на Дняпры каля г.Магілёў ўзровень вады апусціцца ніжэй за адзнаку, лімітуецца суднаходства.
Да канца гэтага тыдня на Прыпяці ў в.Чэрнічы, рэках Стыр у в.Лапаціна і Іпуць у г.Добруш ўзроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак выхаду вады на пойму.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў