Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
21.08.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 жніўня 2019 года

У мінулы перыяд (14-19 жніўня) на рэках адзначаліся ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да іх павышэння, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Светлагорск палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. 
Па стане на 20 жніўня на рэках адзначаецца ў асноўным рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-19 см, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. 
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 14-23°С. 
У бліжэйшыя дні на большасці рэк будзе назірацца рост узроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца. 

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў