Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.09.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 верасня 2018 года

Па стану на 20 верасня амаль паўсюдна на рэках краіны назіраецца спад узроўняў вады і роўны іх ход, толькі на асобных участках Заходняй Дзвіны, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці, а таксама некаторых малых рэках адзначаецца нязначны (1-4 см за суткі) рост узроўняў вады.

Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту захоўваюцца на Заходняй Дзвіне каля г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры каля г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне у г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы у г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 11-20 °С.

Да канца гэтага тыдня істотных зменаў ва ўзровенным рэжыме рэк не чакаецца. Тэмпература вады паступова будзе зніжацца.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў