Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.02.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 лютага 2020 года

Па стане на 20 лютага заберагі, ледастаў з палонкамі і закраінамі адзначаюцца на Заходняй Дзвіне ў раёне г.Сураж, вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, а таксама азёрах Чырвонае і Дрывяты.  
Рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-22 см за суткі назіраецца на большым працягу Заходняй Дзвіны, Дняпра, Прыпяці, Сожы ў г.Гомель, а таксама некаторых іх прытоках і прытоках Заходняга Буга. На Нёмане, Віліі і Бярэзіне адзначаецца невялікі (1-5 см за суткі) спад узроўняў вады і роўны іх ход.   
Ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Віліі ў в.Сцешыцы і прытоку Прыпяці канале Бычок у в.Азяраны.
У бліжэйшыя суткі ва ўзроўневам і лядовым рэжымах рэк істотных змен не адбудзецца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў