Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.02.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 лютага 2019 года

 
За мінулыя суткі ўскрыліся Нёман у г.Масты, Прыпяць каля г.Петрыкаў, яе прыток рака Гарынь каля в.Малыя Вікаравічы. Цалкам ачысціліся ад ледзяных утварэнняў прытокі Прыпяці ракі Ствига у в.Кароцічы і Убарць у в.Краснабярэжжэ.
У цяперашні час ледастаў таўшчынёй ад 9 см да 28 см адзначаецца на большым працягу Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны і асобных участках Сожа, на вадаёмах краіны таўшчыня лёду складае 25-33 см, аднак у ледзяным покрыве адзначаюцца расколіны і прасторы з адкрытай воднай паверхняй, выходзіць на лёд небяспечна.
На рэках адзначаецца ў асноўным рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-21 см за суткі. На Нёмане ў г.Масты і прытоку Прыпяці рацэ Гарынь у в.Малыя Вікаравічы назіраецца рэзкае (42-50 см за суткі) паніжэнне узроўняў вады, абумоўленае заторамі лёду вышэй паста, якія ўтварыліся ў працэсе выкрыцця рэк.
На Прыпяці ў в.Чарнічы і яе прытоках канале Бычок у в.Азяраны, Случ у в.Ленін, Стыр у в.Лапаціна і Пціч у в.1-я Слабодка, прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Немержа вада знаходзіцца на пойме.
У бліжэйшыя суткі істотных змяненняў ва ўзроўні і лядовым рэжымах рэк не чакаецца.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў