Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.07.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 ліпеня 2018 года

У мінулы перыяд (17-19 ліпеня) на Бярэзіне ў г.Бабруйск і Сожы каля г.Крычаў палепшыліся ўмовы для работы рачнога транспарту, тут узроўні вады перасягнулі адзнакі, якія абмяжоўваюць суднаходства. На р.Рось у в.Студзянец ўзровень вады 18 ліпеня перавысіў адзнаку выхаду вады на пойму на 1 см, у наступныя дні тут адзначаўся спад узроўню вады, у выніку чаго вада сышла з поймы.
Па стане на 20 ліпеня на рэках краіны назіраецца ў асноўным рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-23 см за суткі.
На Заходняй Дзвіне каля г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры каля г.Магілёў і Сожы каля г.Слаўгарад ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 16-24 °С.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, у сувязі з чым на Дняпры каля г.Магілёў і Сожы каля г.Слаўгарад палепшацца ўмовы для работы рачнога транспарту.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў