Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.06.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 чэрвеня 2019 года

Па стане на 20 чэрвеня на рэках назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-20 см за суткі, невялікі (1-8 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца ў ніжнім цячэнні Нёмана і Прыпяці, у вярхоўі Віліі, асобных прытоках Бярэзіны і прытоках Заходняга Буга. Вада яшчэ знаходзіцца на пойме на Прыпяці ў в.Чарнічы і яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна і Ствига у в.Кароцічы.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 17-27°С.
Да канца гэтага тыдня на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады, у сувязі з чым на прытоку Прыпяці рацэ Сцвіга у в.Кароцічы ўзровень вады апусціцца ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў