Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
19.02.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 19 лютага 2020 года

У мінулыя суткі ачысцілася ад ледзяных утварэнняў рака Крывінка ў в.Дабрыгоры (прыток Заходняй Дзвіны). 
Па стане на 19 лютага заберагі, ледастаў з палонкамі і закраінамі захоўваюцца на Заходняй Дзвіне ў раёне г.Сураж, вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, а таксама азёрах Чырвонае і Дрывяты.  
Павышэнне ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-10 см назіраецца на большым працягу Дняпра і Прыпяці, асобных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Сожа, а таксама на большасці іх прытокаў.   
Вада знаходзіцца на пойме на Віліі ў в.Сцешыцы і прытоку Прыпяці канале Бычок у в.Азяраны. 
У бліжэйшыя суткі ва ўзровенном рэжыме рэк істотных змен не адбудзецца, разбурэнне ледзяных утварэнняў працягнецца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў