Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
19.04.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 19 красавіка 2019 года

 
Па стане на 19 красавіка на большасці рэк краіны адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-17 см. Нязначны (1-6 см за суткі) рост узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне ў в.Ула, Нёмане ў г.Гродна і прытоку Заходняга Буга рацэ Мухавец у г.Брэст.
На Нёмане ў г.Гродна і Сожы каля г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысілася і складае 4,8-11°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе назірацца ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на Сожы ў г.Крычаў узровень вады апусціцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту. Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах будзе паступова павышацца.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў