Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
19.10.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 19 кастрычніка 2018 года

 
Па стане на 19 кастрычніка нязначнае (1-5 см за суткі) павышэнне узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне ў г.Полацк і яе прытоку рацэ Дзісна ў п.г.т.Шаркаўшчына, Нёмане ў г.Гродна і яе прытоку рацэ Шчара ў г.Слонім, прытоку Заходняга Буга рацэ Мухавец у г.Брэст, Дняпры ў г.Жлобін, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты, прытоку Сожа рацэ Беседь у в.Свяцілавічы і прытоку Прыпяці рацэ Случ у в.Ленін. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Віліі, Бярэзіне, Сожы і Прыпяці назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г. Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель. 
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 4,0-12°С.
У бліжэйшыя дні на рэках краіны будзе пераважаць спад узроўняў вады, тэмпература вады будзе паступова паніжацца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў