Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
18.02.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 18 лютага 2019 года

За мінулыя суткі ўскрылісь Заходняя Дзвіна ля г.Полацк, Сож у г.Гомель, Прыпяць у г.Пінск і г.Мазыр, а таксама яе прытокі рэкі Стыр у в.Лапаціна і Сцвіга ў в.Кароцічы. Цалкам ачысціліся ад ледзяных утварэнняў прыток Нёмана рака Шчара ў г.Слонім, прыток Віліі р.Ашмянка ў в.В.Яцыны і прыток Сожа р.Бася ў в.Хількавічы.
У цяперашні час ледастаў і ледастаў з палонкамі адзначаецца на асобных участках Нёмана, большым працягу Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці. Выходзіць на лёд небяспечна, бо ў ледзяным покрыве адзначаюцца расколіны, месцамі лёд падняло.
На большасці рэк назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-21 см за суткі. На Нёмане ў в.Беліца, прытоках Прыпяці канале Бычок у в.Азяраны, Случ у в.Ленін і Пціч у в.1-я Слабодка вада знаходзіцца на пойме.
У бліжэйшыя суткі на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, працэсы выкрыцця рэк і ачышчэння іх ад ледзяных утварэнняў працягнуцца. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў