Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
17.02.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 17 лютага 2020 года

У мінулы перыяд (15-16 лютага) ачысціліся ад ледзяных утварэнняў Заходняя Дзвіна ў в.Ула, яе прыток рака Усвяча ў в.Навасёлкі, Днепр на ўчастку Магілёў-Жлобін, яго прыток канал Іўня-Бонда у в.Будка, Сож у г.Гомель і яго прыток рака Бесядзь у в.Свяцілавічы.  
Па стане на 17 лютага забярэгі і тонкае ледзяное покрыва з палонкамі і закраінамі захоўваюцца на Заходняй Дзвіне ў раёне г.Сураж, яе прытоках рэках Крывінка ў в.Добрыгоры і Палата ў в.Янкава, вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, а таксама азёрах Чырвонае, Лукомскае і Дрывяты.  
Павышэнне ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-6 см за суткі адзначаецца на Прыпяці, большым працягу Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, асобных участках Бярэзіны і Сожа, большасці іх прытокаў і асобных прытоках Заходняга Буга. 
Па-ранейшаму вада знаходзіцца на пойме на Віліі ў в.Сцешыцы, прытоку Прыпяці канале Бычок у в.Азяраны. На Бярэзіне ў г.Беразіно ўзровень вады апусціўся ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму.  
У бліжэйшыя дні ва ўзроўненым рэжыме рэк істотных змен не чакаецца, разбурэнні ледзяных утварэнняў працягнуцца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў