Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
16.07.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 16 ліпеня 2018 года

У мінулы перыяд (11-15 ліпеня) на Дняпры каля г.Лоеў і Сожы каля г.Гомель палепшыліся ўмовы для работы рачнога транспарту, тут узроўні вады перасягнулі адзнакі, якія абмяжоўваюць суднаходства.
Па стане на 16 ліпеня на рэках краіны назіраюцца ваганні узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-8 см.
На Заходняй Дзвіне каля г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры каля г.Магілёў, Бярэзіне у г.Бабруйск, Сожы каля г.Крычаў і г.Слаўгарад ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах істотна не змянілася і складае 16-24 °С.
У бліжэйшыя дні ў сувязі з выпадзеннем ападкаў на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў