Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.05.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 траўня 2019 года

У мінулы перыяд (11-14 траўня) на рэках адзначаўся рост узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Магілёў, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. 
Па стане на 15 траўня рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-52 см назіраецца на Дняпры, Сожы, Прыпяці, у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны і Бярэзіны, а таксама на асобных участках Нёмана. На прытоку Прыпяці канале Бычок у в.Азяраны вада знаходзіцца на пойме.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 11-19°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.

 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў