Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.05.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 траўня 2018 года

 

У цяперашні час на большасці рэк краіны назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 2-15 см, толькі на прытоках Заходняга Буга рэках Мухавец у г. Брэст і Лясная у г.Камянец адзначаецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 3-21 см за суткі.
Пойменныя землі вызваліліся ад паводкавых вод на Бярэзіне ў г.Беразіно, Сожы каля г.Гомель, Прыпяці каля г.Нароўля і яе прытоку рацэ Пціч у в.1-я Слабодка.
Ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Дняпры каля г.Жлобін, г. Рэчыца і г.Лоеў, Прыпяці каля в.Чэрнічы, г.Мазыр і яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ каля в.Ленін, а таксама на прытоку Сожа рацэ Іпуць у г.Добруш.
На Нёмане ў г.Гродна, Сожы каля г. Крычаў і г.Слаўгарад ўзроўні вады апусціліся ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 15-20 ° С.
У бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будуць адзначацца невялікія ваганні ўзроўняў вады. На Дняпры каля г.Жлобін, Прыпяці каля г.Мазыр і яе прытоку рацэ Случ каля в.Ленін ўзроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак выхаду вады на пойму.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў