Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.01.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 студзеня 2019 года

Па стане на 15 студзеня на Дняпры, Бярэзіне, Сожы, Прыпяці, большым працягу Заходняй Дзвіны і асобных участках Нёмана назіраецца ледастаў таўшчынёй 4-27 см, аднак амаль паўсюдна ў ледзяным покрыве адзначаюцца палонкі. На рэках басейнаў Віліі і Заходняга Буга захоўваюцца заберагі і шугаход. 



На вадаёмах таўшчыня ледзянога покрыва складае 18-29 см.
На рэках адзначаюцца ваганні узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-7 см.
Ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Нёмане ў в.Беліца, прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная ў г.Камянец і прытоку Прыпяці рацэ Случ у в.Ленін. 
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, у сувязі з чым на прытоку Нёмана рацэ Шчара у г.Слонім і прытоку Прыпяці канале Бычок ўзроўні вады перавысяць адзнакі выхаду вады на пойму, лядовая абстаноўка на большасці рэк істотна не зменіцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў