Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.03.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 сакавіка 2019 года

У мінулыя суткі ачысцілася ад ледзяных утварэнняў Бярэзіна ў г.Бабруйск. 
У цяперашні час на Заходняй Дзвіне ў г.Сураж і яе прытоку рацэ Усвяча ў в.Навасёлкі, а таксама на вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае і азёрах Дрывяты, Нарач, Новалукомскае яшчэ захоўваецца ледастаў і ледастаў з палонкамі, аднак у ледзяным покрыве павялічваюцца прасторы з адкрытай воднай паверхняй, адзначаецца зрух лёду, лёд пацямнеў і тае на месцы.
На рэках адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-14 см за суткі. 
Вада знаходзіцца на пойме на Нёмане ў в.Беліца, Віліі ў в.Сцешыцы, Сожы ў г.Слаўгарад, прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты, прытоках Прыпяці канале Бычок у в.Азяраны, рэках Стыр у в.Лапаціна і Пціч у в.1-я Слабодка, а таксама на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Нямержа. Глыбіня затаплення пойменных зямель невялікая (да 14 см).
У найбліжэйшыя дні на вадаёмах працягнецца раставанне ледзянога покрыва. На рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, на прытоку Прыпяці рацэ Случ у в.Ленін вада выйдзе на пойму, а на прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Ляцягі ўзровень вады наблізіцца да адзнакі выхаду вады на пойму.

 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў