Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.11.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 лістапада 2019 года

Па стане на 15 лістапада на большасці рэк краіны назіраецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-8 см за суткі. Спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-11 см адбываецца на Заходняй Дзвіне на ўчастку Віцебск-Полацк, Нёмане ў г.Гродна і Сожы ў г.Крычаў, а таксама некаторых іх прытоках. 
На Віліі ў в.Сцешыцы ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму. 
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане каля г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Сожы каля г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 3,5-9,5°С. 
У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца невялікія ваганні ўзроўняў вады. 

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў