Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.11.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 лістапада 2018 года

У цяперашні час на рэках назіраюцца ваганні узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-15 см за суткі. 
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель. 
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах панізілася і складае 0,4-8,7°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні узроўняў вады з тэндэнцыяй да іх павышэнню. У сувязі з далейшым паніжэннем тэмпературы вады на асобных участках рэк чакаецца з'яўленне першых ледзяных утварэнняў у выглядзе сняжуры і забярэгаў.


 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў