15.04.2019
Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 красавіка 2019 года
Па стане на 15 красавіка на рэках краіны амаль паўсюдна адбываецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-9 см, нязначны (1-2 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца на Нёмане ў г.Гродна, Прыпяці ў г.Пінск і некаторых яе прытоках.
На Дняпры ў г.Лоеў вада знаходзіцца на пойме.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах некалькі знізілася і знаходзіцца ў межах ад 3,5°C да 9,8°С.
У бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будзе адзначацца паніжэнне ўзроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Лоеў узровень вады апусціцца ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання