Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
14.09.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 14 верасня 2018 года

 
Па стане на 14 верасня рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-25 см за суткі назіраецца на Заходняй Дзвіне на ўчастку Полацк-Верхнядзвінск, Віліі ў в.Міхалішкі, Бярэзіне ў г.Светлагорск, асобных іх прытоках, а таксама некаторых прытоках Нёмана, Заходняга Буга і Прыпяці. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Дняпры, Сожы і Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады і роўны іх ход.
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне у г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы каля г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель, тут ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства. 
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 12-21°С.
У бліжэйшыя дні на асобных участках рэк будзе адзначацца невялікі рост узроўняў вады.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў