Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
14.02.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 14 лютага 2020 года

У мінулы перыяд (11-13 лютага) у сувязі са станоўчымі тэмпературамі паветра, на рэках краіны адбываліся працэсы разбурэння ледзяных утварэнняў. 
Па стане на 14 лютага ледзяныя ўтварэнні ў выглядзе заберагаў і шугахода захоўваюцца на асобных участках Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа, некаторых іх прытоках, а таксама на возеры Дрывяты. На вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада і возеры Чырвонае назіраецца тонкае ледзяное покрыва з палонкамі і закраінамі. Выходзіць на лёд небяспечна. 
На рэках адзначаецца ў асноўным рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-19 см за суткі. Па-ранейшаму вада знаходзіцца на пойме на Віліі ў в.Сцешыцы, Бярэзіне у г.Беразіно і прытоку Прыпяці канале Бычок у в.Азяраны.  
У бліжэйшыя дні на рэках будзе адзначацца павышэнне ўзроўняў вады і разбурэнне ледзяных утварэнняў.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў