Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
11.11.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 11 лістапада 2019 года

У мінулы перыяд (6-10 лістапада) на рэках краіны адзначаўся ў асноўным рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. У выніку павышэння ўзроўняў вады на Бярэзіне ў г.Светлагорск палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, а на Віліі ў в.Сцешыцы ўзровень вады перавысіў адзнаку выхаду вады на пойму.  
Па стане на 11 лістапада на рэках краіны назіраецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-51 см.
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане каля Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы каля г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 4,4-10°С. 
У бліжэйшыя дні на большасці рэк павышэнне ўзроўняў вады захаваецца.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў