Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.12.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 снежня 2018 года

У мінулы перыяд (6-9 снежня) на водных аб'ектах краіны адбывалася раставанне ледзянога покрыва, у сувязі з чым ачысціліся ад ледзяных утварэнняў Вілія, Заходняя Дзвіна ў раёне г.Полацк, ніжняя плынь Нёмана, большасць іх прытокаў, а таксама асобныя прытокі Бярэзіны і Прыпяці.
У цяперашні час ледастаў і ледастаў з палонкамі захоўваецца на Бярэзіне, Прыпяці, асобных участках Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа, месцамі адзначаецца вада на лёдзе. На вадаёмах назіраецца ледзяное покрыва, аднак структура лёду неаднастайная, выходзіць на лёд небяспечна.
На рэках пераважае рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-14 см. 
У найбліжэйшыя дні рост узроўняў вады на рэках захаваецца.  Умовы надвор'я будуць спрыяць разбурэнню лёду на водных аб'ектах краіны.

  

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў