Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.07.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 ліпеня 2020 года

 
У мінулы перыяд (7-9 ліпеня) на большасці рэк назіраўся спад узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Рэчыца ўзровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
У цяперашні час на рэках пераважае спад узроўняў вады і роўны іх ход. Невялікі (1-11 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца на большым працягу Бярэзіны, асобных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Сожа і Прыпяці. 
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах панізілася і складае +19 +22°С у вадаёмах; +14 +22°С у басейнах рэк Віліі, Нёмана і Бярэзіны; +17 +24°С у басейнах рэк Заходняй Дзвіны, Дняпра, Сожа, Прыпяці і Заходняга Буга. 
У бліжэйшыя дні на асобных участках рэк будуць адзначацца невялікія ўздымы ўзроўняў вады.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў