Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.07.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 ліпеня 2018 года

 
Па стане на 10 ліпеня на рэках Заходняя Дзвіна, Днепр і Сож пераважае рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-10 см, а на астатніх рэках краіны адзначаюцца ваганні узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-15 см за суткі.
На Дняпры каля г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, а таксама на Сожы каля г.Слаўгарад палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, тут узроўні вады перасягнулі адзнакі, абмяжоўваючыя суднаходства.
Ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства, на Заходняй Дзвіне каля г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры каля г.Лоеў, Бярэзіне у г.Бабруйск, Сожы каля г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысілася і складае 16-23 °С.
У бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будуць назірацца невялікія ваганні ўзроўняў вады. На Дняпры каля г.Лоеў і Сожы каля г.Гомель палепшацца ўмовы для працы рачнога транспарту.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў