Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.04.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 красавіка 2019 года

Па стане на 10 красавіка на рэках назіраецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-16 см за суткі, у выніку чаго на прытоку Прыпяці рацэ Случ у в.Ленін узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму. Вада яшчэ знаходзіцца на пойме на Дняпры ў г.Лоеў, глыбіня затаплення пойменных зямель невялікая і складае 15 см.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 4,0°С да 10°С.
У бліжэйшыя дні на рэках у асноўным будзе адзначацца спад узроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў