Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
04.08.2020

Кліматычная характэрыстыка ліпеня 2020 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра ліпеня 2020 года склала +18,3°С, што ніжэй за кліматычную норму на 0,1°С. Пачынаючы з 1881 года, такая і больш нізкая тэмпература паветра ў ліпені ў сярэднім па краіне бывае прыкладна адзін раз у 2 гады. На тэрыторыі Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей адхіленні сярэднямесячнай тэмпературы паветра ад нормы былі адмоўнымі, на тэрыторыі Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей – станоўчымі.
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра ліпеня
ад кліматычнай нормы (+18,4°С) па тэрыторыі Беларусі

Па тэмпературнаму рэжыму месяц быў неаднародным. Першая дэкада была цёплай з сярэдняй тэмпературай паветра на 1,1°С вышэй за норму, другая і трэцяя дэкады былі халоднымі з сярэдняй тэмпературай паветра на 0,7 і 0,6°С ніжэй за норму адпаведна.

Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па дэкадах ліпеня 2020 года па тэрыторыі Беларусі

На працягу ўсяго месяца днём тэмпература паветра знаходзілася ў межах +18..+28°С, за выключэннем самых цёплых дзён, калі ў дзённы час яна дасягала +28..+32°С. Максімальнае значэнне тэмпературы паветра за месяц зарэгістравана 11 ліпеня на метэастанцыі Мазыр (+32,7°С).
Ноччу тэмпература паветра ў асноўным знаходзілася ў межах +11..+20°С, але ў асобныя суткі ў пачатку месяца месцамі яна апускалася да +10°С і ніжэй. Мінімальнае значэнне тэмпературы паветра зарэгістравана 24 ліпеня на станцыі Палеская (+4,3°С).

Колькасць ападкаў за ліпень 2020 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 68,1 мм, што склала 80% кліматычнай нормы. Недабор ападкаў адзначаўся па ўсёй тэрыторыі краіны, найменшая іх колькасць выпала ў Гродзенскай вобласці - 40,2 мм або 47% кліматычнай нормы.
Дажджы ішлі пераважна ў першай і трэцяй дэкадах, у асобных раёнах дасягалі крытэрыю небяспечнай з'явы, суправаджаліся навальніцамі і месцамі выпадзеннем граду. У асобныя дні месяца ўзмацняўся вецер парывамі да 20 м/с і больш. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі адзначаліся непрацяглыя туманы.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў