Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
01.03.2019

Кліматычная характарыстыка зiмы 2018-19 гг.

 
 
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за зімовы сезон 2018-19 гг. склала -2,3°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,7°С.  У ранжыраваным шэрагу ад самага цёплага зімовага сезону да самага халоднага з 1945 года гэтая зіма заняла 12 месца. За названы перыяд гадоў самай цёплай была зіма 1989-90 гг. з сярэдняй тэмпературай паветра -0,1 ºС, а самай халоднай – зіма 1984-85 гг.з сярэдняй тэмпературай -10,4 ºС. Станоўчая анамалія тэмпературы паветра адзначалася па ўсёй тэрыторыi краiны. Найбольшыя станоўчыя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай вобласці (у сярэднім па вобласці 1,9°С), найменшыя – у Гомельскай вобласці – у сярэднім па вобласці 1,5°С. 
 
\
Адхiленне сярэдняй тэмпературы паветра за зiму
ад клiматычнай нормы (-4,0ºС) па Рэспублiцы Беларусь

Снежань быў цёплым з сярэдняй тэмпературай паветра за месяц -1,9 ºС, што вышэй за кліматычную норму на 1,4°С. Такім і больш цёплым снежань бывае прыкладна адзін раз у 2-3 гады. У студзені сярэдняя тэмпература паветра склала -5,1°С, што ніжэй за кліматычную норму на 0,7°С.  Мінімальная тэмпература паветра за гэтую зіму была зарэгістраваная ў Брагіне 28 студзеня і склала -24,8 ºС. Люты быў вельмі цёплым з сярэдняй тэмпературай паветра + 0,2°С, што вышэй за кліматычную норму на 4,5°С. Такім і больш цёплым на тэрыторыі Беларусі люты бывае прыкладна раз у 12 гадоў. У ранжыраваным шэрагу назіранняў з 1945 года гэты люты заняў 7 месца, самым цёплым быў люты 1990 года з сярэднямесячнай тэмпературай паветра + 2,6 ºС. Максімальнага значэння за гэтую зіму (+12,5°С) тэмпература паветра дасягнула 19 снежня ў Брэсце.  

\
 
Сярэдняя тэмпература паветра i клiматычная норма 
па месяцах зiмы 2018-19 гг. па Рэспублiцы Беларусь

За зіму 2018-19 гг. у сярэднім па краіне выпала 127 мм ападкаў, што складае 105 % кліматычнай нормы. Максімальная за зіму колькасць ападкаў выпала ў Гродзенскай вобласці (142 мм або 111% кліматычнай нормы), менш за ўсё ападкаў (122 мм) адзначалася ў Віцебскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях-91, 108 і 111% кліматычнай нормы адпаведна.

\

Колькасць ападкаў 2018-19 гг. i клiматычная норма
па абласцях i па тэррыторыi Рэспублiкi Беларусь 

Снежань і студзень характарызаваліся лішкам ападкаў, у лютым назіраўся іх недабор. У снежні выпала 63 мм ападкаў пры кліматычнай норме 45 мм, у студзені 48 мм пры норме 40 мм, у лютым 16 мм пры норме 35 мм. Такі сухі люты на тэрыторыі Беларусі адзначаецца прыкладна адзін раз у 12-13 гадоў, пачынаючы з 1945 года. Найменшая сума ападкаў у лютым адзначалася ў 1972 годзе і склала 8 мм.

\
Колькасць ападкаў 2018-19 гг. i клiматычная норма
па месяцах зiмы 208-19 гг. па Рэспублiцы Беларусь

Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. Снежнае покрыва, якое ўсталявалася ў канцы лістапада, у першай палове снежня ўтрымлівалася на большай частцы тэрыторыі краіны, за выключэннем Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, дзе ён назіраўся толькі месцамі. У другой палове снежня снежнае покрыва ўсталявалася па ўсёй тэрыторыі краіны і ўтрымлівалася да канца месяца, за выключэннем Брэсцкай вобласці, дзе ён практычна сышоў. У студзені снежнае покрыва ўтрымлівалася на працягу ўсяго месяца, у лютым снег залягаў на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей паўсюдна, у Мінскай і Гомельскай абласцях - у большасці раёнаў. На астатняй тэрыторыі краіны снежнае покрыва ўтрымлівалася толькі месцамі, прычым у Брэсцкай вобласці ён практычна сышоў. На апошні дзень зімы вышыня снегу склала ад 1 да 17 см (МС Мсціслаў).

Гэтай зімой у асобныя суткі месцамі назіраліся туманы, галалёдна-шэраневыя з\'явы, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах адзначалася ўзмацненне ветру да 15 м/з і вышэй. Максімальная за сезон хуткасць ветру (20 м/с) зарэгістраваная ў Слаўгарадзе 21 лютага і ў Слуцку 22 лютага.

 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў