Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
04.09.2018

Кліматычная характарыстыка жніўня 2018

  
У жніўні 2018 года сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за месяц склала +19,6°С, што вышэй за кліматычную норму на 2,3°С. Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і дасягнула найбольшых значэнняў у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях (+2,5), у Магілёўскай вобласці яна была мінімальнай і склала +1,8 º с. 
 

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра жніўня ад кліматычнай нормы па Рэспубліцы Беларусь

Усе тры дэкады месяца былі вышэй за кліматычную норму. Самай цёплай была першая дэкада, сярэдняя тэмпература паветра якой склала +21,6 ºС, што на 3,1 ºС вышэй за норму. Другая і трэцяя дэкады былі вышэй за кліматычную норму на 2,3 ºС і 1, 4 ºС адпаведна. 


Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па дэкадам у жніўні 2018 года


У большасці сутак месяца днём тэмпература паветра павышалася да +25°С і вышэй, у асобныя дні месцамі –да +30°С і вышэй. Максімум тэмпературы паветра (+32,6°С) зарэгістраваны 14 жніўня ў Ваўкавыску і Пінску. 
Ночы былі цёплымі, начныя тэмпературы ў асноўным знаходзіліся ў межах +11+18°С, толькі ў асобныя ночы ў другой і трэцяй дэкадах месцамі тэмпература паніжалася да +10ºС і ніжэй. Мінімум тэмпературы паветра (+2,3°С) зарэгістраваны 23 жніўня ў Бярэзінскім запаведніку.
 
Колькасць ападкаў за жнівень 2018 г.  і кліматычная норма
па абласцях і тэрыторыі Беларусі

Жнівень у гэтым годзе характарызаваўся недаборам ападкаў па ўсёй тэрыторыі краіны. У сярэднім па Беларусі выпала 41 мм ападкаў, што склала 61% кліматычнай нормы. Менш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Магілёўскай вобласці – 21 мм, або 32% кліматычнай нормы. Самай сухой выдалася першая дэкада месяца з колькасцю выпаўшых ападкаў 5 мм (23% кліматычнай нормы). 
Дажджы ішлі рэдка, у асноўным насілі кароткачасовы характар, месцамі суправаджаліся навальніцамі і выпадзеннем граду (да 10 мм у Ашмянах 3 жніўня). У асобных раёнах моцныя дажджы дасягалі крытэрыю небяспечнай з'явы: у Брэсцкай вобласці 1 жніўня ў раёне гідралагічнага паста Малыя Вікаравічы Столінскага раёна выпала 54 мм ападкаў менш чым за 2 гадзіны, у раёне гідрапаста Лапаціна Пінскага раёна ў ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня 2018 года выпала 60 мм ападкаў за 4,5 гадзіны. 18 жніўня ў Гомелі выпала 83 мм за 7,5 гадзін, а ў Верхнядзвінску – 65 мм за 3 гадзіны. У ноч з 26 на 27 жніўня ў Барысаве выпала 65 мм ападкаў менш чым за 12 гадзін. У асобных раёнах узмацняўся вецер парывамі да 15-20 м/с. Максімальная хуткасць ветру (20 м/с) зарэгістравана 14 жніўня ў Гродне. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі назіраліся непрацяглыя туманы.
Колькасць ападкаў і кліматычная норма па дэкадам у жніўні 2018 г.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў