Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
02.10.2020

Кліматычная характарыстыка верасня 2020 года

У сярэднім па Рэспубліцы Беларусь сярэднямесячная тэмпература паветра за верасень склала +14,8°С, што вышэй за кліматычную норму на 2,7°С. Першы месяц восені 2020 года стаў другім пасля 2018 года ў ранжыраваным шэрагу ад самага цёплага да самага халоднага верасня за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра верасня
 ад кліматычнай нормы па Рэспубліцы Беларусь

Станоўчая анамалія тэмпературы распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны. Найбольшых значэнняў адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы дасягнулі ў Гомельскай вобласці і склалі ў сярэднім па вобласці +3,1°С, у Мінскай вобласці яны былі найменшымі і склалі ў сярэднім па вобласці +2,5°С.
Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкадаў месяцы была вышэй нормы, найбольшыя станоўчыя адхіленні адзначаны ў трэцяй дэкадзе (4,3°С).

Сярэдняя тэмпература паветра па дэкадах верасня 2020 года
па тэрыторыі Беларусі

У самыя цёплыя суткі тэмпература паветра падымалася да +20 +25°С і вышэй. Абсалютны максімум тэмпературы паветра за месяц быў адзначаны 2 верасня ў Брагіне і склаў +32,8°С.
У самыя халодныя ночы тэмпература паветра месцамі апускалася да адмоўных значэнняў. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра за месяц адзначаны ў Бабруйску 21 верасня (-0,7°С).
У верасні ў сярэднім па рэспубліцы выпала 37,2 мм ападкаў (62% кліматычнай нормы). Па тэрыторыі краіны ападкі распаўсюджваліся нераўнамерна. Найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Магілёўскай вобласці - 48,2 мм або 83% кліматычнай нормы, найменшая адзначана на тэрыторыі Гродзенскай вобласці – 20,1 мм або 32% нормы.
Колькасць ападкаў за верасень 2020 года
 і кліматычная норма па абласцях і Рэспубліцы Беларусь

Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджоў, у першай дэкадзе выпала больш за палову сумы ападкаў за месяц. Другая і трэцяя дэкады адрозніваліся істотным недаборам ападкаў. Максімальная сутачная колькасць ападкаў адзначана на станцыі Віцебск 17 верасня (27,0 мм).

Колькасць ападкаў па декадам верасня 2020 года
па тэрыторыі Беларусі

Дажджы месцамі суправаджаліся навальніцамі і ўзмацненнем ветру да 15-20 м/с і вышэй. Максімальная хуткасць ветру (25 м/с), дасягнуўшая крытэрыю небяспечнай з'явы, была зарэгістравана на АМСГ Гродна 17 верасня. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах назіраліся туманы.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў