Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
02.01.2019

Кліматычная характарыстыка снежня 2018

  
Тэмпература паветра за снежань 2018 года ў сярэднім па рэспубліцы склала -1,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,4°С.
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра снежня ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі, дасягнуўшы найбольшых значэнняў у Брэсцкай вобласці (у сярэднім па вобласці 1,6°С), а найменшых – у Магілёўскай вобласці (у сярэднім па вобласці 1,0°С).
У дзённыя гадзіны тэмпература паветра ў асноўным вагалася ад слаба адмоўных значэнняў да слаба станоўчых, у перыяды пахаладанняў апускалася да -5-9°С. Максімальнага значэння (+6,2°С) тэмпература паветра дасягнула 8 снежня на метэастанцыі Высокае. 
Начныя тэмпературы паветра былі пераважна адмоўнымі, пры пахаладаннях паветра астуджалачся да -10°С і ніжэй. Мінімальнае значэнне тэмпературы паветра (-16,7°С) зарэгістравана на метэастанцыі Касцюковічы 20 снежня.
Усе тры дэкады месяца былі цёплымі, асабліва трэцяя дэкада, калі сярэдняя тэмпература паветра апынулася вышэй за кліматычную норму на 2,9°С. 
 
Сярэдняя тэмпература паветра ў снежні 2018 года і кліматычная норма па дэкадах

У цэлым за месяц па Беларусі выпала 63 мм ападкаў або 140% снежаньскай кліматычнай нормы. Па тэрыторыі краіны ападкі распаўсюджваліся нераўнамерна. Больш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці – 81 мм або 168% кліматычнай нормы. Менш за ўсё ападкаў назіралася на тэрыторыі Віцебскай вобласці – 49 мм (100% кліматычнай нормы). 
 
Колькасць ападкаў за снежань 2018г. і кліматычная норма па абласцях і тэрыторыі Беларусі

Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. Снежнае покрыва, якое ўсталявалася ў канцы лістапада, у першай палове снежня ўтрымлівалася на большай частцы тэрыторыі краіны, за выключэннем Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, дзе ён назіраўся толькі месцамі.  У другой палове снежня снежнае покрыва ўсталявалася па ўсёй тэрыторыі краіны і ўтрымлівалася да канца месяца, за выключэннем Брэсцкай вобласці, дзе яно практычна сышло. На апошні дзень месяца вышыня снежнага покрыва знаходзілася ў межах ад 1 да 25 см. 
У асобныя дні месяца назіраліся туманы, у перыяды пахаладанняў-галалёдна-шэразевыя з'явы (на Нарачы 31 снежня наліпання мокрага снегу да 15 мм). На дарогах месцамі адзначалася галалёдзіца. На працягу месяца ў асноўным пераважалі умераныя вятры, у асобныя дні вецер узмацняўся да 15 м/с і вышэй, а максімальнае значэнне (17 м/с) зарэгістравана на метэастанцыі Клічаў 27 снежня.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў