Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
02.07.2020

Кліматычная характэрыстыка чэрвеня 2020 года

 Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за першы летні месяц 2020 года склала +19,6°С, што вышэй за кліматычную норму на 3,2°С. Чэрвень 2020 года заняў 4 месца ў ранжыраваным шэрагу ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 года станоўчая анамалія тэмпературы распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны. Найбольшых значэнняў адхіленні ад кліматычнай нормы дасягнулі на тэрыторыі Гомельскай вобласці (у сярэднім па вобласці +3,5°С), найменьшых – на тэрыторыі Брэсцкай вобласці (у сярэднім па вобласці +2,9°С).
Адхіленне сярэдняй месячнай тэмпературы паветра чэрвеня 
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкад перавышала кліматычную норму. Найбольш цёплымі выдаліся другая і трэцяя дэкады, сярэдняя тэмпература паветра якіх перавысіла кліматычную норму на 4,7°С і 4°С адпаведна. Тэмпература паветра ў першай дэкадзе была на 1,1°С вышэй за норму. 
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма па дэкадах
у чэрвені 2020 года па тэрыторыі Беларусі


У першыя дні месяца дзённыя тэмпературы знаходзіліся ў асноўным у межах +10 +20°С, у далейшым у большасці сутак тэмпература паветра днём павышалася да +25 +30°С і вышэй. На метэастанцыях Лепель, Мар'іна Горка і Магілёў былі перавышаныя месячныя тэмпературныя рэкорды, а на метэастанцыі Слаўгарад рэкорд паўтораны. Максімальнае значэнне тэмпературы паветра (+34,4°С) зарэгістравана на метэастанцыі Жлобін 11 чэрвеня. Тэмпература паветра ўначы на працягу месяца знаходзілася ў межах +10 +20°С, за выключэннем 1-5 чэрвеня, калі тэмпература апускалася месцамі да +5°С і ніжэй. Мінімальнае значэнне тэмпературы (+3,2°С) адзначана на метэастанцыі Бярэзінскі запаведнік 5 чэрвеня
Колькасць ападкаў за чэрвень 2020 года і кліматычная норма па абласцях 
і па тэрыторыі Беларусі

За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 104,2 мм ападкаў, што склала 129% кліматычнай нормы. На большасці метэастанцый сума ападкаў за месяц была роўная або вышэй за кліматычную норму. Больш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Віцебскай вобласці - у сярэднім па вобласці 129,6 мм (146% кліматычнай нормы). Найменшая колькасць ападкаў выпала на тэрыторыі Гомельскай вобласці – у сярэднім па вобласці 78,6 мм (102% кліматычнай нормы).
На працягу першых двух дэкадаў чэрвеня ў сярэднім па краіне адзначаўся залішні рэжым ўвільгатнення: выпала 131% і 158% дэкаднай нормы адпаведна. У трэцяй дэкадзе рэжым увільгатнення быў блізкі да звычайнага (выпала 99% нормы ападкаў за дэкаду).
Колькасць ападкаў і Кліматычная норма па дэкадах
у чэрвені 2020 г. па тэрыторыі Беларусі

Дажджы ў асноўным насілі ліўневы характар, месцамі суправаджаліся навальніцамі і выпадзеннем граду. У асобных раёнах дажджы і град дасягнулі крытэрыяў небяспечнай з'явы. На метэастанцыі Бярэзінскі запаведнік быў перавышаны гістарычны рэкорд месяца па суме ападкаў, а на метэастанцыях Езярышча і Магілёў - сутачныя рэкорды. 
У асобныя суткі месяца ўзмацняўся вецер парывамі да 15-23 м/с. максімальная хуткасць ветру (23 м/с) зарэгістраваная на метэастанцыі Ашмяны 11 чэрвеня. Месцамі адзначаліся туманы.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў