Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Стужка навін

Стужка навін

23.03.2023
Прэс-брыфінг, прысвечаны Дню работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь
23 сакавіка Белгідрамет адзначае дзве знамянальныя даты: Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь і Сусветны метэаралагічны дзень. Сёння ў сценах нашай установы праходзіць прэс-брыфінг, прымеркаваны да гэтых святаў. З прывітальным словам звярнулася да гасцей першы намеснік начальніка Белгідрамета Святлана Кузьміч. Яна адзначыла, што нягледзячы на складанасці ў абмене інфармацыяй з некаторымі краінамі, гідраметслужба працягвае складаць якасныя прагнозы для спажыўцоў. Бо апраўдвальнасць прагнозаў за 2022 год на суткі складае 98,2%. З дакладамі выступілі: Наталля Клявец, начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату; Кацярына Істоміна, начальнік службы гідралогіі і аграметэаралогіі; Алег Клінцэвіч, начальнік аддзела аграметэаралогіі; Андрэй Карабчук, начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю. Прагучалі даклады на тэму тэндэнцый у змяненні клімату Беларусі, гідралогіі і паводкавай сітуацыі, аграметэаралагічнай інфармацыі і ўзаемадзеянні Белгідрамета з СМА. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
21.03.2023
Прэс-канферэнцыя "Водныя рэсурсы краіны - багацце Беларусі: рацыянальнае водакарыстанне і экспартны патэнцыял"
Заснаваны ў 1993 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый Сусветны дзень водных рэсурсаў штогод адзначаецца 22 сакавіка. Гэты Сусветны дзень абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе. У рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі прапанавана дзяржавам праводзіць у гэты дзень мерапрыемствы, прысвечаныя захаванню і асваенню водных рэсурсаў. 20 сакавіка 2023 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Водныя рэсурсы краіны - багацце Беларусі: рацыянальнае водакарыстанне і экспартны патэнцыял». У Беларусі асновай вывучэння і ацэнкі водных рэсурсаў паверхневых вод з'яўляюцца назіранні на дзяржаўнай сетцы гідраметэаралагічных назіранняў. Для чаго прызначана сетка гідралагічных пастоў? Колькі гідралагічных пастоў у цяперашні час дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь? Што з'яўляецца асноўнымі задачамі маніторынгу колькасці паверхневых вод? Якія выпускаюцца выданні па гідралогіі для спажыўцоў? Пра гэта і многае іншае распавяла прадстаўнік Белгідрамета - намеснік начальніка службы - начальнік аддзела вывучэння воднага рэжыму службы гідралогіі і аграметэаралогіі Алена Квач. У прэс-канферэнцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, беларускіх здраўніц. Падрабязнасці ў відэа. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова  
20.03.2023
Ці парадуе надвор'е цяплом у бліжэйшы час?
На гэтым тыдні ў атмасферы над тэрыторыяй Беларусі будзе пераважаць заходне-ўсходні перанос паветраных мас, а гэта значыць, што ў нашу краіну будзе паступаць паветра атлантычнага паходжання, дзякуючы чаму чакаецца цёплае надвор'е, і тэмпературны фон па рэспубліцы ў асноўным апынецца на 4-9°C вышэй за кліматычную норму для гэтай пары года. Можна лічыць, што прырода перанясе нас у rрасавік. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны на працягу тыдня па рэспубліцы ў асноўным будзе станоўчай: ад +1°C да +10°C, толькі наступнай ноччу (21 сакавіка) па паўночным усходзе краіны будзе каля 0°С і ў найбольш прахалодную ноч у сераду месцамі не выключана паніжэнне да -2°С. Затое дзённыя максімумы на тыдні будуць радаваць і складуць ад +6 +10°С па поўначы да +15 +18°С па поўдні краіны. Але вось без ападкаў на працягу тыдня не абыдзецца. Франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы абумовяць у большасці дзён дажджы, у асноўным ад слабых да ўмераных. У цёплым і вільготным паветры не выключаны слабыя туманы. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова  
17.03.2023
Прагноз надвор'я па Беларусі на тыдзень
У гэтыя выхадныя , паводле папярэдніх ацэнак, да канца наступнага працоўнага тыдня ў Беларусі ў дзённыя гадзіны чакаецца ўпэўнены плюс, а вось ноччу будзе па-рознаму. У гэтыя выхадныя адпачываем ад ападкаў. У вобласці павышанага атмасфернага ціску можна будзе парадавацца сонейку. Але разам з тым, пры малавоблачным небе ў начныя гадзіны будзе падмарожваць па краіне да -1 -9, толькі па паўднёвым захадзе рэспублікі ноччу будзе ад 0 да +2. Затое ў дзённыя гадзіны максімальныя тэмпературы паветра будуць павышацца да + 5 +12, а днём у нядзелю па паўднёвым захадзе і да + 14. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі не выключаны туманы і слабыя галалёдныя з'явы. Але перапынак у ападках будзе нядоўгім. Ужо днём з панядзелка 20 сакавіка чарговыя франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы раз-пораз будуць прыносіць ападкі ў асноўным у выглядзе дажджу. Тэмпературны фон для другой паловы сакавіка па-ранейшаму будзе павышаны. Так, у ноч на панядзелак 20 сакавіка істотных ападкаў па краіне яшчэ не чакаецца, але ўжо днём па Гродзенскай, Брэсцкай і месцамі па Мінскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя гадзіны тэмпературны фон па краіне будзе вагацца ад -4 па ўсходзе да + 4 паўднёвым захадзе, а ў дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да +6 +13, а ў паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах і да +15. У аўторак 21 сакавіка, у начныя гадзіны тэмпература паветра па рэспубліцы будзе знаходзіцца ў межах ад -1 да +6, а днём, у адносінах да панядзелка, стане на пару градусаў халадней – ад +4 да + 11. У сераду   22 сакавіка ў прахалодным паветры ноччу яшчэ не выключана паніжэнне да адмоўных значэнняў, і тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +4 да -3, а па паўночным усходзе пры ўмове праясненняў паветра можа астудзіцца да -6. Затое ў дзённыя гадзіны зноў цёпла: ад + 5 па паўночным усходзе да +16 па паўднёвым захадзе. Ну, і вядома, не можам не падзяліцца папярэднім прагнозам на сусветны метэаралагічны дзень і Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь , якія адзначаюцца 23 сакавіка. А прагноз і праўда выдатны: у начныя гадзіны па рэспубліцы +2 +8, а днём ад +8 да +15, а па поўдні краіны і да +16 +18. Будзем спадзявацца, што надвор'е не прынясе сюрпрызаў, і гэты святочны дзень усе метэаролагі Беларусі сустрэнуць не толькі ў цёплай абстаноўцы на працоўных месцах, але і з цяплом за акном. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова  

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы