Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
09.08.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 9 жніўня 2019 года

Умовы надвор'я спрыяюць фарміраванню ўраджаю кукурузы. Назапашаная сума эфектыўных тэмператур вышэй +10°С з пачатку мая па 8 жніўня апынулася больш сярэдніх шматгадовых значэнняў. Разам з тым, эфектыўнага цяпла сёлета назапасілася менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
У сувязі з раннімі тэрмінамі сяўбы развіццё кукурузы ідзе на ўзроўні мінулага года, на асобных наглядальных участках – некалькі апярэджвае леташнія тэрміны. Па апошніх дадзеных назіранняў пераважна ў паўднёвай палове краіны ідзе наліў збожжа-наступіла малочная спеласць. На астатніх назіраных палях працягваецца красаванне мяцёлкі і катаха. Вільгацезабяспечанасць кукурузы на асноўных масівах добрая, што спрыяльна для фарміравання катаха. Візуальныя ацэнкі стану пасеваў добрыя, толькі на асобных участках рэспублікі-здавальняючыя. 
У найбліжэйшыя дні аграметэаралагічныя ўмовы будуць спрыяць наліву і паспяванню збожжа кукурузы. Разам з тым у паўднёва-заходніх раёнах краіны ўмовы некалькі пагоршацца з-за чаканага павышэння тэмпературнага рэжыму.
 
 

Спецыялізаваныя сайты