Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
06.08.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 6 жніўня 2020 года

Перавага ўмеранага тэмпературнага рэжыму і дастатак глебавай вільгаці на асноўных масівах ствараюць цалкам здавальняючыя аграметэаралагічныя ўмовы для фарміравання ўраджаю бульбы. У заходняй частцы і месцамі на паўднёвым усходзе рэспублікі  ўмовы складваюцца горш, дзе адчуваецца недахоп глебавай вільгаці. Па апошніх дадзеных назіранняў у бульбы паўсюдна скончылася красаванне. Месцамі ў раннеспелых гатункаў адзначана натуральнае завяданне бацвіння. Сярэдняя маса клубняў пад адным кустом на большасці наглядальных участкаў у асноўным блізка да ўзроўню мінулага года, у Гомельскай вобласці – менш, чым летась. У бліжэйшы час з-за недабору ападкаў магчыма пагаршэнне вільгацезабяспечанасці бульбы. Чаканыя туманы могуць справакаваць з'яўленне хвароб.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў