Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
06.08.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 6 жніўня 2019 года

Па апошніх дадзеных назіранняў у бульбы паўсюдна скончылася красаванне, месцамі ў раннеспелых і сярэдняспелых гатункаў адзначана натуральнае завяданне бацвіння. Візуальныя ацэнкі стану бульбы ў асноўным добрыя. Разам з тым дажджлівае надвор'е стварае перадумовы для прагрэсавання фітафтарозу, што патрабуе правядзення фунгіцыдных апрацовак. 
На назіраных палях сярэдняя маса клубняў пад адным кустом па стане на канец ліпеня была ў асноўным менш, чым у мінулым годзе. Пад адным кустом налічвалася ад 10 да 17 клубняў, па звестках асобных метэастанцый-7-9 клубняў. Пераважна траціна, на некаторых палях – больш за палову клубняў дасягнулі нармальных памераў.
Паводле апошніх звестак назіранняў сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см на большай тэрыторыі Рэспублікі блізка да аптымальнай.
У найбліжэйшы час умераны тэмпературны рэжым і дастатак глебавай вільгаці будуць спрыяць далейшаму росту клубняў бульбы.

Спецыялізаваныя сайты