Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
04.06.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 4 чэрвеня 2019 года

Паводле апошніх звестак назіранняў азімыя збожжавыя культуры на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі закаласіліся. У азімага жыта амаль паўсюдна, у трыцікале і пшаніцы ў многіх раёнах пачалося красаванне. Найбольш шчыльнае прадуктыўнае сцябластаянне сфармавалася ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Фарміраванне коласа на асноўных масівах азімых культур праходзіць пры дастатковай вільгацезабяспечанасці, аднак з-за нераўнамернага размеркавання ападкаў у шэрагу раёнаў, у першую чаргу ў паўднёва-ўсходняй частцы і месцамі на паўночным захадзе рэспублікі, пасевы адчуваюць дэфіцыт вільгаці - влагазабяспечаннасць зменшылася да здавальняючай і нізкай. Паводле звестак метэастанцый Бабруйск і Кастрычнік запасы прадуктыўнай вільгаці ў ворным гарызонце глебы знізіліся да 2-3 мм, на назіральным участку МС Гомель прадуктыўная вільгаць практычна адсутнічае. Метэастанцыі Гомель і Лынтупы знізілі візуальную ацэнку стану збожжавых культур на назіраных палях да здавальняючай – адзначана пажаўценне і скручванне лісця ад глебавай засухі.
У бліжэйшы час з-за лакальнага характару чаканых дажджоў недахоп глебавай вільгаці на часткі плошчаў захаваецца, што можа негатыўна паўплываць на прадуктыўнасць коласа збожжавых культур. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў