Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
29.05.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 29 мая 2020 года

 Сума эфектыўных тэмператур вышэй +5°С па абласцях Беларусі,
назапашаная з пачатку вегетацыйнага перыяду па 28 мая 2020 года

Гэтай вясной тэмпы назапашвання эфектыўнага цяпла стрымлівала халоднае надвор'е, якое адзначалася большую частку красавіка і мая. Сума эфектыўных тэмператур вышэй +5°С, назапашаная з пачатку вегетацыйнага перыяду складае ад 190°С у сярэднім па Віцебскай вобласці да 300°С у сярэднім па Гомельскай вобласці. У параўнанні з сярэднімі шматгадовымі значэннямі гэта на 30-60°С менш.
Недабор эфектыўных тэмператур стрымліваў развіццё сельскагаспадарчых культур асабліва патрабавальных да цяпла. Павышэнне сярэдняй тэмпературы глебы на глыбіні 10 см да +15 - +17°С спрыяе прарастанню насення і з'яўленню ўсходаў позніх цеплалюбівых культур.
Дажджы ў бліжэйшы час істотна папоўняць запасы глебавай вільгаці, палепшыўшы тым самым вільгацезабяспечанасць і ўмовы для фарміравання прадуктыўнасці сельскагаспадарчых культур, для адрастання траў пасля першага ўкосу. Разам з тым, дажджлівае надвор'е ўскладніць правядзенне ахоўных мерапрыемстваў па доглядзе за пасевамі і кормаўборачныя работы.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў