Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
22.05.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 22 траўня 2019 года

Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы запасы прадуктыўнай вільгаці на большай тэрыторыі Беларусі добрыя для росту і развіцця сельскагаспадарчых культур. У паўночна-ўсходняй частцы краіны, а таксама ў многіх раёнах Брэсцкай і месцамі ў Мінскай вобласці пасля мінулых інтэнсіўных дажджоў адзначаюцца павышаныя вільгацезапасы. Аднак з-за нераўнамернага размеркавання ападкаў у шэрагу раёнаў на паўночным захадзе рэспублікі, а таксама месцамі ў Гомельскай і на поўдні Магілёўскай вобласці захоўваецца недахоп вільгаці. 
У бліжэйшы час кароткачасовыя дажджы на большай тэрыторыі краіны будуць падтрымліваць дастатковыя вільгацезапасы ў глебе, што будзе спрыяць фарміраванню ўраджаю сельскагаспадарчых культур.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў