Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
21.03.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 21 сакавіка 2019 года

Паводле звестак апошніх аграметэаралагічных назіранняў амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі глеба адтала цалкам. У асобных раёнах з-за паніжэння начных тэмператур да адмоўных значэнняў адзначаецца невялікае падмерзанне верхняга пласта глебы. Толькі на крайнім усходзе Віцебскай вобласці ў глебе захоўваецца мерзлая праслойка таўшчынёй каля 10 см. Па стане на раніцу 21 сакавіка ў шэрагу раёнаў Магілёўскай і на ўсходзе Мінскай вобласці ўтварыўся невялікі снежны полаг. У большасці раёнаў краіны верхні 10-сантыметровы пласт глебы яшчэ моцна завільгатнён, месцамі ў Віцебскай і ў Магілёўскай вобласці на цяжкіх глебах адзначаецца залішняе ўвільгатненне. Тут магчыма толькі выбарачнае правядзенне палявых сельскагаспадарчых работ. Да ўмерана вільготнага стану верхні 10-сантыметровы пласт глебы прасох у Гомельскай, на большай тэрыторыі Брэсцкай і месцамі ў паўднёвай частцы Мінскай вобласці. Па апошніх дадзеных назіранняў сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см у паўднёвых абласцях краіны складае ў асноўным +4+6°С. На прасохлых участках праводзіцца апрацоўка глебы, унясенне ўгнаенняў, агратэхнічныя мерапрыемствы па догляду за азімымі культурамі, пачалася сяўба ранніх яравых культур.
У бліжэйшыя дні аграметэаралагічныя ўмовы будуць у асноўным спрыяць прасыханню глебы. Аднак меркаванае пахаладанне ў апошняй пяцідзёнцы сакавіка прыпыніць далейшае яе паспяванне.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў