Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
02.11.2018

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 2 лістапада 2018 года

Дажджы, якія прайшлі ў трэцяй дэкадзе кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі папоўнілі вільгацезапасы ў глебе. Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы на асноўных масівах пад азімымі культурамі вільгацезапасы ў ворным пласце глебы добрыя, у шэрагу раёнаў Віцебскай вобласці на цяжкіх глебах запасы вільгаці павышаныя.
Па апошніх дадзеных у пшаніцы і жыта на большасці наглядальных участкаў, а ў трыцікале пераважна ў паўднёвых абласцях Рэспублікі адзначаецца кушчэнне, на плошчах, засеяных пазней, назіраюцца ўсходы і трэці ліст. Стан азімых збожжавых культур на назіраных палях па візуальных ацэнках добры, месцамі-здавальняючы. 
У першай дэкадзе лістапада пад уплывам умерана цёплага для гэтага часу надвор'я вегетацыя азімых культур працягнецца, што дазволіць ім атрымаць дадатковае развіццё. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў