Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
19.07.2018

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 19 ліпеня 2018 года

У канцы чэрвеня і ў першай палове ліпеня метэастанцыямі рэспублікі выбарачна было праведзена абследаванне пасеваў лёну. Па яго выніках сярэдняя вышыня лёну ў гэтым годзе менш, чым у мінулым. На абследаваных участках пераважная вышыня раслін вагаецца ад 55 см да 90 см, у некаторых раёнах - да 105 см, на участках, найбольш пацярпелых ад засухі, вышыня лёну менш за 50 см. Вышыня тэхнічнай частцы сцябла на большасці агледжаных палёў складае 60-80 см, месцамі ў паўднёвых абласцях і на паўночным усходзе краіны яна больш - каля 90 см. На асобных участках вышыня тэхнічнай частцы сцябла не дасягае 55 см.
Пераважная гушчыня пасеваў таксама ў асноўным менш мінулагодняй - на большасці агледжаных плошчаў складае ад 1000 да 1300 і больш раслін на 1 метр квадратны, на асобных палях у Мінскай, Гомельскай, і Гродзенскай абласцях - менш за 1000 раслін на 1 метр квадратны. Месцамі ў Брэсцкай вобласці, на поўначы Магілёўскай вобласці і на захадзе Віцебскай вобласці гушчыня пасеваў лепш і складае 1700-2000 раслін на 1 метр квадратны. У Гомельскай вобласці месяцамі адзначана паляганне лёну сярэдняй ступені. Пасля інтэнсіўных ліўняў, якія прайшлі ў ліпені у Горацкім раёне, на агледжаных палях назіраецца частковае вымаканне пасеваў. Ва ўсіх абласцях Беларусі, за выключэннем Магілёўскай, на плошчах, якія падвергліся ўплыву засухі, адзначана пажаўценне сцеблаў і засыханне лістоў і раслін, месцамі - гібель раслін. На астатніх агледжаных палях стан пасеваў добры і здавальняючы, на адзінкавых палях - выдатны. Засмечанасць пасеваў у асноўным слабая.
Па апошніх дадзеных у лёну назіраецца зялёная спеласць насення і ранняя жоўтая спеласць, пачалася яго ўборка. Аптымальным тэрмінам уборкі лёну лічыцца фаза ранняй жоўтай спеласці. Выцерэбленые ў гэты час сцеблы маюць дастаткова гнуткае і трывалае валакно.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў